Воспитательные практики

Найпершае месца ў выхаванні дзяцей належыла бацькам, якія якраз былі самымі блізкімі родзічамі.

 

Maцi.

Слова «Maцi» мае шмат генетычна звязаных адпаведнікаў у іншых славянскіх мовах: «мать» (рускае), «маті» (украінскае), «mati» (славенскае), «mati» (чэшскае), «масі» (старапольскае) i г.д. Найбольш пашыранымі назвамі, якія выражаюць паняцце «роднай маці», на Бeлapyci cтaлi «маці», «матка», «мама».

У асобных раёнах ужываюцца іншыя шматлікія найменні («мацер», «мацерка» i г. д.) у залежнасці ад канкрэтнай сацыяльнай, маўленчай i культуралагічнай сітуацыі. Мовазнаўцы, аналізуючы беларускі фальклор, сцвярджаюць, што «маці» i «матка» — словы, якія маюць больш афіцыйна-дзелавы ўжытак, напрыклад, у гутарцы суразмоўцаў. У асобных раёнах Магілёушчыны, Брэстчыны i Міншчыны слова «матка» побач з іншымі найменнямі выкарыстоўваецца як ласкавы зварот да жанчыны. У большасці іншых — успрымаецца як паказчык нявыхаванасці i няветлівасці.

Неабходна падкрэсліць, што для беларускіх дзяцей грубыя i няважлівыя аднociны да маці былі рэдкай з’явай, аб чым сведчыць абмежаванае ўжыванне адпаведных найменняу. У традыцыйнай сям’і гэта строга кантралявалася як роднымі, сваякамі, так i грамадскай думкай.

Паважліва-цёплыя адносіны да маці захоўваліся на працягу жыцця i маюць, на наш погляд, генетычную накіраванасць. Бо маці з’яўляецца самым блізкім чалавекам на свеце. Амаль кожны чалавек праз усё жыццё праносіць успаміны, звязаныя з матулінай чуласцю, ласкай, сардэчнасцю, пяшчотай. Менавіта жанчыне-маці ўласцівы такія прыродныя якасці. Народная мудрасць сцвярджае: «Птушка рада вясне, а дзіця мацi», «Матчыны pyкi заўсёды мяккія», «Родную мацi нікім не заменіш». Народная свядомасць утрым- лівала разуменне велізарнай ролі маці i бацькі ў выхаванні, якія павінны былі перадаць лепшыя маральныя якасці дзецям. Роля мацi у гэтым, на думку народа, найпершая: яна бліжэй да дзяцей, ад яе ў многіх залежыць мip i спакой у сям’і, добрыя зносіны i згода.

Згодна з традыцыямі, на большай частцы Бeлapyci пачцівасць i павага да маці, да бацькі i іншых старэйшых выяўлялася ў звароце да ix у паўсядзённым жыцці на «Вы».

Maцi ў сям’і выконвала першую ролю апякункi выхавальніцы. Першыя словы на роднай мове дзіця чула ад маці. Ад яе пераважна iшлo навучанне словам, першым крокам, паняццям. Пад апекай маці дзяўчынкі заставаліся да паўналецця, да моманту ўступлення ў шлюб, хлопчыкі — да 14 гадоў, пасля чаго iмi больш займаўся бацька, а маці заставалася функцыя абслугоўвання (кармленне, мыццё адзення i г.д.), а яе выхаваўчая функцыя панізілася.

Для традыцыйнай сям’і характэрны строгія i патрабавальныя адносіны маці да дзяцей як характэрная рыса нацыянальнага выхавання. Строгасць i патрабавальнасць да дзяцей дыктавалася да таго ж i эканамічнай неабходнасцю, калі дысцыпліна i парадак былi гарантамі добрага вядзення гаспадаркі. 3 узростам дзяцей яны павялічваліся, i тое, што даравалася маленькім, падлягала асуджэнню ці пакаранню больш дарослым.

Важная роля жанчыны-маці звязана з яе непасрэдным абавязкам навучання дзяцей розным xaтнім справам. Як першая выхавальніца, яна з ранняга дзяцінства прывучае да працы дзяцей абодвух палоў: прыбіраць у хаце, даглядаць жывёлу i птушак, працаваць у агародзе, на полi і г.д. Працэс гэты паступовы i ідзе ад простага да больш складанага. Сама маці пры гэтым з’яўляецца наглядным прыкладам працоўнай здольнасці i маральных якасцей. Яна гатуе ежу, прасуе бялізну, корміць жывёлу, няньчыць дзяцей, займаецца цяжкай фізічнай працай на агародзе i ў полі. Доўгімі зімнімі вечарамі прадзе цi тчэ. Асобныя жанчыны часта не ўcтупалі мужчыне ні ў сіле, ні ў спрыце, напрыклад, разам з бацькам яны касілі цi пілілі ў лесе дровы. Kaлi ў сям’і пaміраў бацька, маці, маючы малых дзяцей, мусіла выконваць i яго ролю, звязаную з цяжкай мускульнай працай.

Maці ўставала вельмі рана, на 1—2 гадзіны раней ycix, каб паспець пратапіць печ, прыгатаваць ежу на цэлы дзень для ўсёй сям’і, а таксама напарыць бульбы цi буракоў для жывёлы. Паступова, па меры падрастання дзяцей, яна прывучае ix да гэтай справы. Яны дапамагаюць ёй выконваць хатнія справы, такім чынам набываюць навыкі вядзення будучай хатняй гаспадаркі.

Maцi пасля смерці бацькі прызнавалася апякункай дзяцей да паўналецця i мела права распараджацца ўсёй маёмасцю. Kaлi яна зноў выходзіла замуж, то страчвала права на маёмасць i зямлю, якія передаваліся нашчадкам.

У апошнія дзесяцігоддзі XX ст. роля маці ў сям’і значна змянілася, як змяніўся яе сацыяльны статус. Гэтаму ў многім садзейнічаў працэс эмансіпацыі, новыя патрабаванні на рынку працы, зацікаўленасць эканамічнай сістэмы індустрыялізаванага тыпу, што патрабавалі дзелавой, незалежнай, маскулізаванай жанчыны, якая пранікае ў свет мужчынскіх каштоўнасцей. Жанчына усё больш давярае cвaix дзяцей грамадскім інстытутам выхавання. Усё гэта мае негатыўныя вынікі для сям’і, дзяцей i ix выхавання.

Строгі падзел мужчынскіх i жаночых роляў, які гаспадарыў да XIX i нават у пачатку XX ст., паступова замяняе нівеліроўка палавых роляў i сацыяльных статусаў мужчын i жанчын. Пагоня за мужчынскімi стандартамі паводзін не толькі пазбаўляе жанчыну яе важнай палавой рысы — жаноцкасці, але i робіць гэты працэс незваротным. Жанчына-маці адмаўляецца ад прыроднага прадвызначэння, усё больш уцягваецца ў вытворчасць. Структура жаноцкіх вобразаў дэфармуецца, ідэалам становіцца «дзелавая» жанчына, якая, па-сутнасці, не можа ў поўнай меры займацца выхаваннем дзяцей. Дзеці ў такіх сем’ях, дзякуючы ўраўніцельнаму выхаванню, якраз i адчуваюць сацыяльную нівеліроўку палоў. Хлопчыкі, ад якіх патрабуецца паслухмянасць, выкананне даручанага i г.д., «фемінізуюцца», тым больш, што ix выхаваннем займаюцца галоўным чынам жанчыны. Дзяўчынкі, наадварот, больш «маскулiзуюцца», імкнучыся дамініраваць, праяўляць высокую актыўнасць. У выніку адбываецца працэс узнаўлення ўжо ў некалькіх (2—3-х) пакаленнях дэфармацыі палавых роляў мужчын i жанчын.

У адрозненне ад мінулага, калі мацi выступала не толькі першым, а нярэдка i адзіным настаўнікам cвaix дзяцей, зараз гэта функцыя ўсё часцей страчваецца i перадаецца дашкольным i школьным установам, розным гурткам, секцыям i г.д. У выніку велізарных змяненняў у грамадстве пахіснуўся аўтарытэт мацi.