Сказки и колыбельные

***

Xодзiць коцiк па палях,

Носiць сон у кашалях.

Ходзiць коцiк па капусце,

Носiць сон у белай хусце. 

Бабка коцiка дагнала,

Сон для дзетачак забрала.

А ты, коця, вон, вон,

А на дзетак — сон, сон.

 

 

***

Баю-баiнку-баю,*

Не лажыся на краю.

Не лажыся на краёк,

Прыйдзе шэранькi ваўчок.

Прыйдзе шэранькi ваўчок,

Ён уxопiць за бачок.

А ён уxопiць за бачок

I зацягне ў лясок…