Игры и игрушки

Якое дзяцінства без цацак і гульняў! Сёння мы прывыклі бачыць у крамах велізарную колькасць цацак і гульняў. Іх разнастайнасць ўражвае. А ў якія ж гульні і цацкі гулялі нашы продкі?

Беларускія народныя гульні, цацкі – састаўная частка нацыянальнай культуры беларусаў. Гісторыя гульняў цесна звязана з гісторыяй народа, з яго працоўнай дзейнасцю, звычаямі i традыцыямі Большасць гульняў адлюстроўвала вытворчую дзейнасць народа. Так, у многіх гульнях паказваліся працэсы зёмляробства, палявання, рыбалоўства, пчалярства, жывёлагадоўлі i інш. Гульні развівалі смеласць, спрыт, кемлівасць, вынослівасць.

Пераважная большасць народных гульняў праводзілася летам. 3імой, восенню i вясной колькасць гульняў значна скарачалася, i гэта былі ў асноўным хатнія гульні.

Інвентар для гульняў, а таксама дзіцячыя цацкі звычайна былі нескладаныя. Часта дзеці выраблялі ix самі. У некаторых гульнях абавязковым інвентаром была пуга, лейцы, конскія дугі, кола воза, а нярэдка i выпадковыя падручныя рэчы: шышкі, каменьчыкі i інш.

Бiты – палкі накшталт ракеткі. Выкарыстоўваліся ў гульнях «Апука», «Елка» i інш. Для гульні «Апука» яе ўдзельнікі падзяляюцца на дзве каманды — «горад» i «палявыя». У выпадку, калі мяч пападзе у iгpaкa, каманды мяняюцца месцамі.

Калкі (рагулі, клюкі, друкі, дручкі) – палкі-клюшкі. Калкі i рагулі рабіліся з галінкі або тонкага ствала, раздвоенага на канцы ў выглядзе рагаткі. Імі звычайна падштурхоувалі, вадзілі па лёдзе лядзяк або мячык. Клюкі, друкі, дручкі мелі на канцы корань або сук. Выкарыстоўваліся ў гульнях «У кругляк», «Свінка».

Куля – драўляныя або гліняныя шарыкі дыяметрам 4–8 см. Выкарыстоўваліся ў гульнях «Два aгнi», «Свінка».

Пікі (пікачы, ланка) – завостраныя з аднаго боку палкі даўжынёй 30–50 см. Выкарыстоўваліся ў гульнях тыпу «Пікар».

Паленты (кійкі, дубцы) – палкі для кідання ў нерухомую цэль. Вырабляліся з лісцевых парод дрэў. Bepхнi тонкі канец палкі старанна апрацоўваўся i служыў ручкай. Выкарыстоўваліся ў гульнях «Шпень», «Pyxi», «Пікар», «Ланты».

Гарадкі (шпянёк, пушкі, pyxi, кеглі, кароглі, слупкі) – драўляныя цыліндрычныя цуркі таўшчынёй 4–7 см i даўжынёй 10–20 см. Выкарыстоўваліся ў гульнях «Шпень», «У пушкі» i інш.

Клек – палачка даўжынёй 10–20 см i таўшчынёй 4–6 см з завостранымі канцамі. Выкарыстоўвалася ў гульнях «Клек», «У чыжа».

Бабкі – надкапытныя сустаўныя косткi жывёл (бараноў, кароў, валоў). Выкарыстоўваліся ў гульнях «У бабкі», «У косці», «У казанца».

 

Мячык (апука) – скураны, з ануч, з поўсці свойскіх жывёл (карова, конь). Мячыкі з ануч i скураныя туга набіваліся aчocaмi з лёну, анучами, саломай. Мячы з поўсці жывёл вырабляліся наступным чынам: на спіне жывёл каталі далонню поўсць да таго часу, пакуль не атрымліваўся тугі шарык памерамі 5–6 см. Выкарыстоўваўся ў гульнях «Штандар», «Гаротнік», у розных варыянтах гульнi «Лапта».

Жарабейкі (шасцёркі, зерне) – кy6iкі, што выкарыстоўваліся пры жараб’ёуцы. Бакі кубікаў адзначаны лічбамі, зарубкамі, кропкамі.

Санкі дзіцячыя (саначкі). Звычайна драўляныя, з выпілаванымі цi гнутымі палазамі.

Канькі – драўляныя 6pycкі з дзіркамі для вяровачных мацаванняў. На ніжняй частцы канькоў замацоўваўся тоўсты дрот. Звычайна дзеці карысталіся адным каньком.

Калаўрот (кружала). У лёд умарожваўся слупок, на які надзявалася кола ад воза. Да кола крыж-накрыж прымацоўвалі дзве жэрдкі, да якіх прычаплялі caнкi.

Качэлі (гайданка, гушкалкі) – прыстасаванне, на якім гушкаюцца для забавы. Вядомы двух відаў – падвясныя i апорныя.

Кабыла – прыўзнятае над зямлёй у гарызантальным становішчы бервяно. Выкарыстоіваецца для гульні (адзіна-борства).

Лялькі. Найбольш распаўсюджанымі ў беларускіх вёсках былі самаробныя лялькі з кускоў матэрыялу. Валасы рабілі з кудзелі. Вуглём рысавалі бровы, вочы, рот. Для лялек дзеці шылі спадніцы, кофты. У гульнях з лялькамі дзяўчынкі вучыліся шыць, вышываць, прасці. Часта дарослыя для асновы лялькі рабілі з палкі цi палена фігуру чалавека.

Кружолка. Выраблялася з драўлянага кружка, у цэнтры якога прадзяваўся стрыжань з вострым канцом. Ніжэй кружка стрыжань выглядаў на паўвяршка, а вышэй кружка на два. Xyткімі вярчальнымі pyxaмi пускаюць кружолку.

Вятрак – дзве шырокія лучынкі, звязаныя крыж-накрыж, наколатыя на цвік, убіты ў кій.

Кола – драўляны кружок, дно ад вядра, абруч i г. д. Папіхаўся палкай ці тоўстым дротам.

Пільшчык – драўляная цацка, якая нагадвала pyxi пільшчыка дроў.

 

Для маленькіх дзяцей вырабляліся кapзінкi, каробачкі з пруткоў, лучынак, саломы; ложкі, міскi для лялек, лодкі з бяросты i сасновай кары; кароўкі з гарбуза, гурка, бульбіны i інш.